Агульнае шчасце

Наталья Дробняк
Бясконцае пачуццё цеплыні
ахоплівае кожны раз,
калі бачу твае зялёныя,
летнія вочы.
Хораша адчуваць
пах твайго парфуму,
слухаць мелодыю
твайго голасу.
І ведаць,што
бясконцае пачуццё кахання
падарыла нам самае лепшае:
агульнае шчасце.