Беларусь запрашае гасцей

Графиня 2
Я дачка беларускай зямлі
І паверце я тым ганаруся.
Нарадзілася тут і жыву
У роднай мілай маёй Беларусі.

Каб паведаць пра Родны мой кут,
То не хопіць напэўна паэмы.
Лепей мабыць прыехаць да нас
Пазнаёміцца - хто мы і дзе мы.

Не шкадавала гісторыя нас:
У вайну, што прынесла шмат гора
Кожны чацвёрты загінуў беларус
У барацьбе за святло Перамогі.

Потым малыя войны былі,
Але тым, хто сыноў не дачакаўся
Гэта стала вялізнай бядою
Быццам сэрца кавалак адарваўся.

Потым выбух Чарнобыльскі быў,
Зачапіў сваёй чорнаю хмарай
Трэцюю частку нашай зямлі,
Сотні жыццяў былі зноў адданы.

Шлі гады і змагаўся народ
І за мір і за лепшую долю.
Людзі працы - нас так і завуць
Тыя, хто ужо з намі знаёмы.

Расквітнела мая Беларусь
І гасцінна адчынены дзверы
У Белавежскую пушчу сваю
Там дзе зубры і іншыя зверы.

У горад Брэст, там дзе крэпасць-герой,
Што ў першыя дні ліхалецця
Прыняла гераічны свой бой,
Дзе змагаліся героі да смерці.

І Браслаўскія азёры чакаюць
Тых, каго прыгажосць іх кранае.
Або лыжны Лагойскі курорт,
З еўрапейскім яго параўнаюць.

Хто нявесту сабе не знайшоў -
Калі ласка, вас Мінск запрашае.
І калі вам пашчасціць тут жыць,
Вы не знойдзеце лепшага краю!