Дзедава жнiво

Мэри Мара
Жыта налілось, каласы стаяць,
Хоць і не хапала вады.
А мы возьмем серп, ды пойдзем жаць,
Як калісьці нашы дзяды.

Будзем з сонейкам рана ўставаць,
Хай ляцяць за гадамі гады.
А мы возьмем серп, ды пойдзем жаць,
Як калісьці нашы дзяды.

Не дадуць камбайн і чаго чакаць
Ад тых заўтра, што я не люблю.
Навастру сярпы, ды і пойдзем жаць,
Бо пасыпецца зерне ў зямлю.

Што нам той прагрэс, бо і ў гэты раз
Мы рукамі звяжам снапы.
А мне добра жыць:ёсць і свет, і газ,
І старыя блішчаць сярпы.