Каля рэчкi, каля броду
Маладзенькi дуб стаяў,
Пад тым дубам кучаравым,
Пастушок на дудзе граў.
Та мелодыя ад дуды
Плыла нiзка над ракой
Бераг рэчкi паўнаводны
Быў заросшы асакой.
А кароўкi каля дуба,
Смачна хрумкалi траву,
А зязюля кукавала
Там, за рэчкаю, ў бару.
Пахла спелаю малiнай
i рамашкай на лугу
Тыя мiлыя часiны
Пазабыць я не змагу.
(На беларусском языке.)