Гукi звяроу

Маргарита Герасименко
- Што за дзіўны гул і гам
На двары пачуўся?
Што за гукі чую там –
Сам не разбяруся.

Нешта вые, нешта йржэ,
Нешта ціха квохча,
Нешта ўвогуле маўчэ,
Раптам піскне штосьці.

Што за гукі на двары?
Маці, патлумач мне.
- Пеўнік з ранняе пары
Зерне трушчыць смачна,

Потым узлётае на плот -
Будзіць спазаранку.
Мяўкне наш праныра-кот,
Піскне мыш пад лаўкай.

Проса курыца таўчэ,
Квохчуць кураняты,
Ў хлеве часам конь іржэ.
Прэ кашлаты ў хату –

Вые, просіцца пад дах,
Ные небарака.
“Гаў” гудзе ў маіх вушах -
Так гучыць сабака.