Магнiтам цягне мяне край палесскi,
Шырокiя лугі, прасторы i палi.
Вясною, калi зацвiтуць пралескi,
Азёры сiнiя, рачулкi, берагi.
Люблю сялян я добрых, працавiтых,
З невялiчкай, мілай, вёсачкi маёй,
Калi кругом на нiвах зацвiтае жыта,
Ранкам сцелюцца туманы над зямлёй.
Так шкода мне, што я не маю крылы,
Каб паляцець у свой радзiмы край,
Адчувала б я сябе такой счаслiвай,
Дзе летам там шумiць зялёны гай.
Дзе я сустрэла сваё першае каханне
У маладыя, свае юныя гады
i вечарамi бегала я на спатканне,
I нам свяцiў на небе месяц малады.
(На белорусском языке)