Песня жаурука

Анастасия Арвада
Мiлая старонка,
Дзе блакiт нябёс
З песняй жаварОнка
Вырашае лёс.

Тут, дзе я мандрую,
Песнi жаўрука
Я зусiм не чую.
Хiба здаляка

Мне нябёс раздолле
Данясе чуццём
Спеў у родным полi
Раннiм жаўруком.

Апярэннем знатным
Бог цябе не ўбраў -
Спявака ж эстрады
Умiг ты абагнаў.

Хто такiя песнi
Жаўруку даць змог,
Што гучаць упрадвеснi?
--Наш Прамудры Бог!