Грываю гара завецца

Полина Пядочкина
(Легенда прысвячаецца маім дарагім дзяўчатам вёскі Магілеўка).
(На белорусском языке)

Я дзяцінства ўспамінаю...
Быў калісь цудоуны час:
Гульні, казкі і забавы адышлі
I новы ўклад карэктывы свае ўносщь
У вясковы быт і лад.

Апусцелі хаты, поле,
Быццам вымерла сяло,
Дзе кадрылі, полькі йгралі –
Разваліўся клуб дауно.

Рэчку - звонкую спявачку
Асушыў канал прамы,
Толькі купіны асокі
Параслі ля яміны.

Адзічэў ад пустазелля
Раскапаны бок нары,
Прыгажосці яе дзіўнай
Людзі ўчас не збераглі.

Таямнічым нечым маніць
Да сябе гэта гара...
Яе трэба чуць і бачыць,
Каб легенда ажыла.

Каб павеяла даўнінай
Незапамятных часоў
Слухайце, сказ пачынаю
3 домыслаў, красы і сноў.

Цякла рэчка, бегла вольна
Падмывала берагі
Праз шырокае Балонне
Праз хмызняк і праз лугі.

На пагорках ўздоўж рэчкі,
Дзе дарогі праляглі
Размясціліся тры вёскі
І маёнтак дарагі.

Ля маёнтка на ўзгоркў
Красавалася царква.
Дзе сцяжынка, дзе дарожка
Да яе тады вяла.

Правы бераг рэчкі круты,
Левы больш накаты быў
Заліуны луг - кінуць вокам -
Вёскі з хорамам дзяліў.

Цэпкі -Цыпкі зачапіліся
За рэчкі ланцужок,
А вышэй - сады садзілі.
Там Пасад, як церамок.

Магілеўка на узвышшы –
Круты бераг там ракі.
Прыгажуні там дзяўчаты
I асілкі дзецюкі.

Магілёўка невялічка.
Хаты з стаўнямі ў аконцах
I бярозы уздоуж дарогі
Ўсе на усход, бліжэй да сонца.

Валадарыў гэтым краем
Добры пан, хоць з віду строгі
Без увагі не пакінуў
Ён нікога із нябогі.

Быў у пана сын адзіны
Прыгажун і памяркоўны,
Працаваў ён не па панску.
Хоць і выгляд меў шыкоўны.

Упадабаў сабе дзяўчыну...
Не магла й яна прызнацца,
Бо нягожа простай дзеўцы
3 панічом багатым знацца.

Хараство дзяўчыны добрай
Паніча апаланіла.
Прыгажосць дзяўчыны любай
Адалець не меў ён сілы.

Неяк, па вясне,панічку
На кані скакаў ля рэчкі.
Кветкамі луг адзяваўся,
А вадзіца светлай стала –
Чыстая, нібы з крынічкі.

Любаваўся. Як дзяўчаты
3 тонкай кладачкі ступіўшы
I спаднічкі падаткнуўшы
Рушнікі перамывалі. . . .

У празрыстай, мройнай далі
Песні сонейку узляталі.

Ён да іх пад'ехаў блізка –
Заліваюцца салоўкам,
На тры крокі - гэтак блізка
I куваў зязюляй лоўка.
Напужаліся дзяўчаты,
Але ўраз пажартавалі
Рушнікамі яго коня
I яго перавязалі.


Панічу жарт спадабаўся –
Жартаваць ён сам пачаў
Рушнікі за пацалункі
Ён дзяўчатам аддаваў.

Што рушнік! Ад пацалункаў
Дзеукі млелі з ягамосці...
Вось адзін рушнік застаўся –
Сёмае чакаў мілосці.

Як да любай нахіліўся
Пра ўсе на час забыўся:
Так кахана,так жадана,
Выпадкам, як Богам дана.

Падхапіў паніч дзяўчыну.
Конь нанёс іх праз даліну.
Пабялела і абвяла –
У непрытомнасць яна ўпала.

Як нядобра! Шэсць сябровак
Лютай зайдрасцю ўзгарэлі,
Як гадзюкі зашыпелі....
Раптам громы загрымелі
I маланкі замігцелі.

Птушкай конь ляцеў праз рэчку,
Не даскочыў - страпянуўся,
Зрыўшы бераг, спатыкнуўся...
Паляцелі маладыя
3 коня ўу рэчку У вір бяздонны....

Цішыня глухою стала,
Рушнічок усплыў на мала,
Белым крыжам павярнуў
I ў водах патануў.

Закружыліся анёлы
Над вірліваю вадою
I усе вышай узляталі
Покі ў небе не расталі.

А спужаныя дзяўчаты
3 зайдрасці той год маўчалі,
А іх косы з светла-русых
Белымі, як лён той сталі.

Цішыня. О, святы Божа,
НіН царквы і ні палаца,
А ля віра конь гарою.
Конь, што меў гарою стацца.

Калі здалёк глядзець на Вір,
Куды гара зыходзіць,
Здаецца, што з ракі той конь,
Дзе бераг крут выходзіць.

Задраўшы ўгору галаву
Стрыжэ сасонкамі -вушамі,
Грудзьмі ён прэ зямлі гару
I вязне моцнымі нагамі.

А грыва, праз увесь усклон
Пры леце так рамонкамі бялее,
I гоніць ветрык хваляй белы сон,
А потым ад рамонкаў млее.

3 нізіны наплываюць туманы
I месяц, бы спускаецца да водаў.
Пасецца конь з далёкай той пары.

Адчуй і ты той фантастычны водар
Рамонкау легендарнае гары.
Крута гара
Купаллі там спраўлялі,
Вянкі плялі каля кастроў
1 імі закаханых абвівалі.
Плылі вяночкі белыя ракой.

А на Вялік Дзень да гары
3 чырвоным яйкам прыспяшалі,
Прыклаўшы голаў да зямлі
Мы доуга слухалі, чакалі,
Калі ж пачнецца светлы звон
I ці пачнецца мы не зналі.

Так, таямнічыя мясціны,
Дзе маладымі мы гулялі
Кахалі хлопчыкаў, чакалі,
А парамі ніхто не сталі.

Зямля, твае дзівоснай сілы
Нам не пазнаць да скону дзён.
Жывуць легенды и будуць жыць вякамі!
Пачаўся дзень - легендай будзе ён.
2008 г.