Он был простой солдат

Стихи Богушевцев
На белорусском языке
Ен быў просты салдат (из сборника "Эхо войны")

Ен Берліна не браў,
Да Карпат не дайшоў,
I Дуная не бачыў блакіта.
Ен быў родам ад нас -
3 віцеблянскіх краёў,
Дзе красуецца спелае жыта.
Рэчка ў Польшчы цячэ,
Па - над ей - гарадок,
Невялікі ён, з назвай нярускай.
Тут магіла яго,
Не яго аднаго -
Многіх хлопцаў зямлі беларускай
Бойка жорсткай была,
Цяжкай назкай гранат
Тут ен знішчыў разлік кулямета.
Ды застаўся ляжаць
Наш зямляк, наш салдат,
Але устала ў атаку пяхота.
А старыя яго
Атрымалі пісьмо,
Напісалі хлапцы ім пра тое,
Што ў дзень той было,
Што ў атаку вяло,
Што загінуў сын смерцю героя.
Але помнім аб ім
Ты і я, мы усе -
Помніць паўшых герояў краіна
Ен Берліна не браў,
Не паспеў, не дайшоў,
Каб другія дашлі да Берліна!

Сокал Сенненшчыны
На беларусском языке


На выхадзе бензін,
І патронам канец.
Дзевяць гадаў падбітых палаюць.
Паспяшай да лётполя
Свайго, Гаравец,
Дзе цябе з нецярпеннем чакаюць.
Ты не змог, не паспеў
Адвярнуцца ў час:
Наляцелі варожыя асы.
Запалаў самалёт -
Пранізалі яго.
Як іголкі, бліскучыя трасы.
Зазмяіўся агонь,
Ахапіў фюзеляж.
Твар і рукі пячэ - не стрымацца.
І ідзе самалёт
У апошні віраж,
Яму ў неба ўжо не падняцца.
Не чакайце, сябры,
Аляксандра свайго,
Не чакайце героя-пілота.
Там, на курскай зямлі,
Ён ляжыць у раллі,
У кабіне свайго самалёта.
Вёска ў нас - Машканы,
Тут і помнік яму,
І глядзіць Гаравец кожным ранкам
На любімы свой край,
На сінеючы гай
І на рэчку сваю Абалянку.
Вечарамі гучаць
Звонка песні дзяўчат.
Ранкам дзеці спяшаюцца ў школу.
Кожны дзень чуе ён
Галасоў перазвон
Хлапчукоў і дзяўчынак вясёлых.
А вакол - хараство.
Расцвітаюць сады
І палі неаглядныя з хлебам.
Тут стаяць яму век
У квiценні вянкоў
Пад сінеючым сенненскім небам.

Край наш Віцебскі.

На белорусском языке

Зямля бацькоў! Ты, Віцебшчына наша!
Палёў, лугоў зялёных дываны, -
Бары, лясы - іх вецер ціха лашчыць,
І ўецца стужка сіняя Дзвіны.
Мой родны край! Нядаўна толькі раны
Зарубцаваны на зямлі тваёй.
Калісьці тут салдаты, партызаны
За шчасце нашае хадзілі ў бой.
Цяпер жыццё ўсюды б’е крыніцай:
Гудкі заводаў чутны над Дзвіной.
Сінее лён, пшаніца каласіцца,
Нясуцца удалеч песні над зямлёй.
Сёння мы шчаслівыя бясконца -
Над намі ўецца кумачовы сцяг
І ордэн Леніна на ім, як сонца -
Ён асвятляе ў будучыню шлях.
Як я люблю цябе, май Айчына,
Люблю ў працы, у смелай барацьбе.
Наш народ ідзе да камунізма,
Да камунізма партыя вядзе.