Кто я такой

Стихи Богушевцев
На белоарусском языке

Хто я такі...

Я не Купала і не Колас
Ні ў гэтым, ні ў іншым часе
I не крычу я на увесь голас,
Што я "народны", што я "класік".
Эпічных твораў не ствараю, -
Усе тэта так і тым не меней
Аўтарытэтна заяўляю,
Што я - нераспазнаны геній.
Прайдуць гады, усе кане ў лету
Забудуць прозвішчы мільенаў
Вучоных, невукаў, паэтаў,
Людзей дзяржаўных, чэмпіёнаў,
I тых, хто піў, і тых, хто не,
Тых, хто кахаў, каго кахалі.
Тых, хто загінуў на вайне,
Тых, хто ні з кім не ваявалі
Нікога вечнасць не міне.
Заўседы так было і будзе.
Але я веру, што мяне
Ніколі не забудуць людзі
I не таму, што я дацэнт,
I нават нейкі там вучоны,
Я буду жыць, бо я талент,
Скарбонка ведаў незлічоных,
Увесь я цалкам не памру.
Усе добрае пакіну людзям.
Грахі ж з сабою забяру.
Ну, вось і усе... Як кажуць, будзем!.