***

Юлия Храмцова
(губляючыся ў завулках
гэтага
горада,
я заўжды
знаходжу
цябе
сярод
паперы
і шкла).

ты нічога
не ела
ўжо больш
за тыдзень,
бо атручаны
нават
кава
ды вада...

ты запыталася,
ці не шпіён я...

моўчкі вусны
паыціснуў
да тваёй
далоні...

столькі разоў
губляючыся,
я выхад
шукаў...

а застацца
з табой,
як апынуцца
на волі
(у самым
цэнтры
з цэглы
ды лямпавага
сьвятла...

(а мне
нічога
ня трэба,
калі бачу
твае вочы,
спалохныя
як у дзіцяці...

у рваных
панчохах
сядзіш
на сваім
паліто...)

я сышоў.
я згубіўся
на бясконцую
колькасьць
гадоў.