Любым дзецям

Анна Будзько
Мы маленькіх вас ласкай  песцім,
Носім мар і надзей карагод.
Вы для нас нашы любыя дзеці,
Колькі б вам не мінула год.

Калі ласку бацькоўскіх рук
Не забудзе ў дарозе з вас кожны,
Будзе меней жыццёвых мук,
Адчуваць сябе добрым і мужным.

Кожны пойдзе сваімі шляхамі...
Час бяжыць няўмольна і прытка.
Паміж дзЕцьмі і іх бацькамі,
Хай любові не рвецца нітка!