Маё жыццё

Надежда Петручук Филон
Маё жыццё – сукупнасць кропель дробных
Складанага Сусветнага дажджу.
Мне невядома, калі вусны змоўкнуць
І колькі добрых слоў яшчэ скажу.

Не ведаю, дзе шчасце прыхавана,
І колькі напішу яшчэ радкоў,
Сустрэну колькі я натхняльных ранкаў,
На кветках колькі ўбачу матылькоў...

Перада мной – сцяжынка са шматкроп’ем,
Ды скрыжаванні бачу на шляху…
Мае жыццё – сукупнасць дробных кропель
Складанага Сусветнага дажджу.