Маленькае жыццё

Надежда Петручук Филон
Кожны дзень – маленькае жыццё
Дробязей, учынкаў і памкненняў,
Слоў і думак поўнае зліццё…
Як яго пражыць без выпраўленняў?

Без памылак як яго прайсці
І без перакрэсленых хвілінак?
Асалоду сэрцу дзе знайсці
І ад спраў штодзённых адпачынак?

Хочацца, каб кожны новы дзень
Быў адметны чымсьці і шчаслівы.
Каб бяда не накладала цень
На хвілін жыццёвых бег імклівы.

Новы дзень – цудоўнае зліццё
Слоў пяшчотных і дабраславенняў.
Хочацца прайсці сваё жыццё
Без памылак і без выпраўленняў.