Вабiць неба

Надежда Петручук Филон
Вабіць неба начнога прастор
Цішынёй далячынь неабсяжных.
Я душою імкнуся да зор
Незалежных, амаль незаўважных.

Зоркі – сведкі жыццёвых шляхоў
І маўклівага смутку аб вечным.
З захапленнем гляджу зноў і зноў
На дарогу нябёсаў – Шлях Млечны.

І маланкамі думкі ляцяць,
Абрываюць аблокаў тканіну.
Я люблю на зямлі разважаць…
Сэрца ж рвецца ў нябёсаў краіну.