Добры след

Надежда Петручук Филон
Па стомленай ад сонейка зямлі
Дажджу вясновага я чую крокі.
Так ціха, нерашуча па раллі
З нябёс ідуць няўпэўненыя кроплі.
 
Абдымкамі сустрэты мокры госць –
Зямля выратавальніка чакала
І марыла, што прыйдзе ён вось-вось,
Таму з такім жаданнем сустракала.

Хоць дождж спусціўся нібы незнарок,
Застаўся ён яскравым успамінам:
Карысць зямлі прыносіў кожны крок,
І за сабою добры след пакінуў.