Чыгуначнаю стужкай шлях в ецца

Надежда Петручук Филон
Чыгуначнаю стужкай шлях віецца,
Ізноў імчыцца хуткасны цягнік.
Да мэты прагна пасажыр імкнецца,
А колы часу свой вядуць адлік.

Трывога – спадарожнік неад’емны,
Але ласкава так казыча твар
Вясновы ветрык, цёплы і прыемны,
Што з сэрца раптам знік увесь цяжар.

І што ў чужой краіне напаткае?
Загадка… Таямніца… А цягнік
Імчыць наперад, хуткасць набірае,
Вядзе бясконцы кіламетрам лік.