Не выпадкова

Надежда Петручук Филон
Не бывае дарэмных сяброў,
Бог нам лішняга не пасылае.
На спляценні жыццёвых шляхоў
Выпадковых сяброў не бывае.

Нехта шчыра ўсміхнецца падчас,
Нехта словам цябе падтрымае.
І няхай кожны ўпэўніцца з нас,
Што дарэмным нішто не бывае.