Не прамiнi

Надежда Петручук Филон
Пакрыўдзіў, асудзіў і прамінуў…
Такое вельмі часта сустракаем.
А нехта крыўду моўчкі праглынуў,
На сэрцы болем ззяе рана тая.

Так мала тых, хто шчырае «даруй»
Прамовіць зможа нават выпадкова.
А нехта скажа сэрцу «Не крыўдуй»,
А сам чакае прабачэння словы.

Пакрыўдзіў? Асудзіў? Не праміні,
Шлях крыўды ў сэрцы сябра не захоўвай…
Стваральнікам прызначаныя дні
Пражыць імкніся ты беспамылкова.