Не разбiвайце сэрца

Надежда Петручук Филон
Сэрца часам б’ецца, як крышталь,
І аскепкі склеіць немагчыма.
А душу запаланяе жаль,
Што чужога гора ты прычына.

У кагосьці адабраў спакой,
Слова крыўднае сказаў камусьці…
З адчуваннем зараз “сам не свой”
Прабачэння папрасіць ты мусіш.

Прабачэнне – сродак неблагі
І аскепкі склеены, здаецца?
Крыўды той шчымлівыя кругі
Болем разыходзяцца па сэрцы.