Хвiлiны дня не затръмаю

Надежда Петручук Филон
Хвіліны дня не затрымаю.
Знікае з неба сонца дыск,
Бо вельмі хутка дзень згасае…
З календара зрываю ліст.

Ноч валадарыць у паветры,
Стамілася зямля за дзень.
І толькі ціхі лёгкі ветрык
Варушыць дрэваў сонны цень.

На цёмным небе зорнай сцежкай
Імклівы ранак крочыць зноў.
Вітае сонечнай усмешкай
Бясконцасць зменлівых шляхоў.