Успамiны дзяцiнства

Надежда Петручук Филон
Успаміны дзяцінства як сонечны дзень…
Колькі год з тых часоў праляцела?
І дрыготкі застаўся ад іх толькі  цень –
Я з юнацтвам з'ядналася смела.

А ў дзяцінстве ўсё ясна і проста было:
Ні праблем, ні турбот я не мела,
Адчувала жыццёвую шчырасць, цяпло,
Для сябе незаўважна сталела.

Хоць змяніліся думкі і мары мае,
Я дзяцінства ў душы захавала.
У нябёсы гляджу –  Бог імкненні дае,
Каб пражыць на зямлі дасканала.