Звычайная змена

Надежда Петручук Филон
Люблю пад вечар слухаць цішыню,
Ёй прыхавана веліч і магутнасць...
Як слова ёсць падобнае агню,
Так у цішы спакою ёсць прысутнасць.

Люблю я ўдзень за рухам назіраць,
Пчалой руплівай, працай чалавека.
Адны працуюць, як на іх глядзяць,
Адданы справам іншыя спрадвеку.

На змену ночы зноў прыходзіць дзень,
За рухам след у след ідзе статычнасць.
Люблю на змену гэтую глядзець
І сэрцам адчуваць жыцця лагічнасць.