Агнi мiнуушчыны

Надежда Петручук Филон
З стагоддзяў вялікай мінуўшчыны
Гараць Віфліема агні.
Адбіткі іх ловім мы душамі,
Каб сэрца святло запаліць.

Няхай сярод срэбнага інею
Не будзе халоднай душа,
А сцежак-дарог вашых лініі
Заўсёды наперад ляжаць.

Няхай Віфліемская зорачка
Заззяе і ў вашым жыцці.
Святло і надзею вам дорачы,
Лягчэй каб да мэты ісці.