Шчасце можа Iсус даць

Иван Тур
Ўсе туманы над рэчкай Валоўкай
У дзяружку ціхонька збяру,
Разам з чыстай расой прадусходняй
У дзень раджэння табе падару.

Жоўта-белых рамонак ахапку,
Цішыню,альбо шум навальніц,
Ці гарэхаў паўнюткую шапку,
Ці паляну паспелых суніц.

Ці акрайчык блакітнага неба
З зоркай,што не згарэла да тла,
Можа пах ад духмянага хлеба,
Што нам мама у печы пякла.

У дзяцінства білет падару я,
Каб ў палянта з табою зыграць.
Толькі шчасця дарыць не магу я,
Шчасце можа Ісус толькі даць.


Маёй сястрычцы Надзі да дню яе нараджэння.