Зiмовы лес

Надежда Петручук Филон
Зімовы лес. Прыроды таямніца,
Сукупнасць прыгажосці і натхнення.
Тут хочацца душою з вечным зліцца,
І не хапае слоў ад захаплення.

Блішчаць на сонцы мёрзлыя галінкі,
Ахутаныя снегам нібы срэбрам.
А белыя ласкавыя сняжынкі
Пяшчотна абдымаюцца  з паветрам.