Тры складнiкi

Надежда Петручук Филон
Прастора, ісціна і вера –
Тры складнікі душы маёй.
У свет мне адчыняюць дзверы,
Таемнай вабяць чысцінёй.

Няма ў іх бруднага, благога,
Што выклікае ў сэрцы жах.
Бяруць пачатак свой ад Бога,
Жыццёвы асвятляюць шлях.