Дарога у пекла

Татьяна Фурсова -Павловец
ДАРОГА Ў ПЕКЛА

Сэрца ціскаю ў далонях
То пяшчоты, то тугі...
Боль. Нястрымны боль у скронях!
Памажы, мой дарагі!

Не... Не вернешся... Не чуеш...
Да другой пайшоў мяжы.
Баль свой з дэманам святкуеш.
Што ж застанецца ў душы?

Дзе анёл твой, даны Богам?
Мусіць, плача над табой?
К пеклу змошчана дарога
Золатам, нібы крывёй...