Калi, Хрыстос, сустрэлася з Табою

Надежда Петручук Филон
Калі, Хрыстос, сустрэлася з Табою,
Душу Ты азарыў святлом нябесным.
Напоўніў сэрца вечнаю хвалою
І вуснам падарыў святую песню.

З Тваёй падтрымкай існую на свеце,
Хоць, часам, з болем мне даюцца крокі.
Я без Цябе, Хрыстос, блукала б недзе
Па сцежках грэшных, брудных і шырокіх.

З Табой заўсёды ў сэрцы радасць маю,
Хоць на шляху ёсць цяжкасцей нямала,
Але мяне Ты за руку трымаеш,
Каб я не спатыкнулася, не ўпала.