Сустрэча з небам

Надежда Петручук Филон
Гляджу у вышыню…Губляю час,
Якога на зямлі так не хапае?
Магчыма так сказаў бы нехта з нас,
Але не той, хто дом у небе мае,

Але не той, хто ведае, у чым
Ёсць прыгажосць нябеснага прытулку.
Мяне так вабіць неба далячынь,
І часта я туды імкнуся ў думках,

Бо там чакае міласэрны Бог,
Аддаў Ён за мяне жыццё ў пакутах.
Закончыцца там бег зямных дарог,
Там больш не будзе ні граху, ні смутку.

Глядзі часцей на неба прыгажосць,
Глядзі ты ў вышыню вачамі сэрца.
На гэтым свеце безліч сцежак ёсць,
Што дапамогуць нам з Хрыстом сустрэцца!