Прысутнасць

Надежда Петручук Филон
У дотыку Тваіх далоняў, Божа,
Падтрымку атрымоўваю заўжды.
І на шляху жыццёвых падарожжаў
Сярод трывог лягчэй, бо побач Ты.

У позірку Тваім ласкавым, Божа,
Тваіх занепакоеных вачэй
Я прабачэнне і любоў знаходжу
У шумным дні і цішыні начэй.

Тваю прысутнасць адчуваю, Божа,
Тваю любоў і клопат аба мне.
І на шляху жыццёвых падарожжаў
Заўсёды Ты ахоўваеш мяне.