Замкнёнае кола

Надежда Петручук Филон
Ты па коле замкнёным ідзеш і ідзеш,
І не бачыш ніякага выйсця…
І здаецца табе, што вось-вось упадзеш,
І так хочацца часам забыцца.

Паглядзі ў вышыню, выйсце ўсё ж такі ёсць,
Падымі свае вочы да Бога
І адчуй сваім сэрцам, як любіць Хрыстос.
Ён адкрыў у бяссмерце  дарогу.

Забівалі у рукі цвікі… Адкажы:
За цябе Кроў лілася Святога?
За цябе Ён пакуты панёс на крыжы,
Каб паверыў ты ў вечнага Бога?

Прыпыніся… Бліжэй да Хрыста падыдзі,
Углядзіся ў ласкавыя вочы.
На Ісуса з любоўю, павагай зірні,
Дапаможа заўжды табе Ойча.