Восень

Надежда Петручук Филон
Восень сустракае пазалотай...
Так павольна кружыць лістапад,
Закрывае жоўтая лістота
Сумны і маўклівы далягляд.

І не бачна, як шарэе неба –
Мільгаціць ад золата ўваччу,
Жоўтым дываном заслана глеба…
І птушыных спеваў больш не чуць,

Толькі ціхі шэпт паміж лістотай
Захінае развітальны цень.
Восень аздабляе пазалотай
Кожны хмуры і маўклівы дзень.