У роздуме

Надежда Петручук Филон
У роздуме глыбокім ты стаіш
На беразе рачулкі невялічкай.
Зачаравана ў неба так глядзіш,
Вачыма сочыш за яскравай знічкай.

І вось ужо застаўся цьмяны след
Ад зорачкі, што знікла выпадкова.
А ты яшчэ ўглядаешся ў Сусвет,
Ад захаплення не знаходзіш словаў…