Калi зыходзiць сонца над зямлёй

Надежда Петручук Филон
Калі ўзыходзіць сонца над зямлёй
І бачу ў небе светлае праменне,
Імкнуся да Цябе я, Божа мой,
Дзень новы сустракаю на каленях.

Дабраславення у Хрыста прашу,
Каб засцярог ад крокаў памылковых.
Жыццё сваё да ног Яго нясу,
Каб дзень пражыць пад Божаю аховай.

Калі схіляецца на захад дзень,
Гляджу на неба, зоркі – з захапленнем.
Хоць на зямлю ўжо апусціўся цень,
Я зноў перад Ісусам – на каленях.

Мяне, Гасподзь, і ў гэты час пачуй,
Я да Цябе звяртаюся ў маленні:
“Табе, Збавіцель, дзякаваць хачу
За літасць да мяне, дабраславенне!”