Апавяданне восенi

Надежда Петручук Филон
Восень піша нам апавяданне
У паветры зноў лістком
кляновым,
І яе халоднае дыханне
Сапраўды нам падаецца
новым.

Золатам кладзецца на
сцяжынку
За радком радок, за словам
слова.
Восень тчэ, нібыта павуцінку,
Нам штогод сюжэт са зместам
новым.

Дожджыкам дапіша сказ
апошні
Па застылай глебе стукам
кропель.
І над заімжэлай шэрай пожняй
Кіне нам лістотаю шматкроп'е.