У нябёсы

Надежда Петручук Филон
Я ўглядаюся ў неба блакітнае,
І за ім бачу бездань заўсёды.
Бы ў люстэрка свой позірк кідаю,
Каб душа не зрабілася лёдам.

Сярод гэтага свету жорсткага
Усё складаней ісці да мэты.
Шлях ужо вымяраю не вёрстами -
Толькі крокі насустрач Сусвету.

А душа ёсць нябёсаў палонніца,
На Радзіму яна імкнецца,
Хоць і стоміцца ды не зломіцца,
Пад прыгнётам не застанецца...