Надыход зимы

Татьяна Фурсова -Павловец
   НАДЫХОД ЗіМЫ

Прыйшла зіма і вылюнам бялюткім
Прыцярушыла шэрую зямлю.
Халодным ветрам і марозам злюткім
Чапляючы змярцвелую раллю.

У сонным небе аніводнай птушкі,
Над хатамі цяпліцца дым ледзь-ледзь.
Рака застыла ледзяною стужкай:
Бы ў люстра, у ваду магу глядзець!

А час паўзе... У думках мроюць вёсны,
Студзёны вецер гойсае ў галлі.
Паставіла зіма, здаецца, кросны
І тчэ завеі з неба і зямлі...