Мара

Надежда Петручук Филон
Чалавечая мара -
Гэта сон, летуценне.
І няўлоўна бы хмара,
І надзеі здзяйсненне.

Гэта позірк дзіцяці,
І лагодныя вочы,
Ласка шчырая маці,
Ззянне зорак уночы.

Гэта хваля кахання
Ад вачэй і да сэрца,
Асалода спаткання -
І душа ўскалыхнецца.

Мара – гэта старонка
Надрукованых літар,
І адбітак пярсцёнка
На жыццёвай арбіце.

Мара – гэта натхненне,
Непарыўнае з дзеяй.
Майго лёсу імгненне,
Маіх крылаў надзея…