Нам бы...

Лариса Винникова 2
Нам бы побач, нам бы разам
той сцяжынкаю ісці,
дзе паветра пахне бэзам,
дзе трывогі не знайсці.

Дзе пакуты і турботы
і не бачацца здалёк.
І ляціш дамоў з работы,
як на крылах матылёк.

Цяжка ў будні - кветкі ў свята,
разам каб і ў яў, і ў сне.
Развітанне каб, як страта,
І для цябе, і для мяне.
                1988 г.