Глаза в коробочке. перевод

Тамара Кошевая
Перевод стиха автора Барамунды "Глаза в коробочке"
http://www.stihi.ru/2012/01/02/6569

ВОЧЫ Ў СКРЫНАЧЦЫ

Дастану я з вачніц сваіх бяздонных
Два цёплых камячка,
блакітных, нібы неба,
На ватку іх, на мяккую прыладжу
Ў пудэлачку картонным небагатым.

Дзьвух галубкоў маіх
Дурных, бяздомных, хворых
складу ў пуделак з шэрага картону.
Так, з шэрага картону. Без пантоў.

Твой адрас намалюю справа зверху,
Разбітых вуснаў прыкладу пячатку,
Бо мне на марку грошай не хапае
Да скрыначкі з картону, небагатай.

Два маіх вочка, хворых, непрытульных...
Я аднясу блакітных галубочкаў
На пошту – у пудэлачку з картону,
Так, з шэрага картону. Без пантоў.

І ў хуткасці ты атрымаеш вестку
І шэры той пудэлак разам з ёй,
Каб упрыгожыць зноў магла каралі,
Чарговай парай пацеркаў-вачэй...

Дзвух галубкоў маіх
Дурных, бяздомных, хворых,
У скрыначцы з паўторнага картону.
Так, з шэрага картону. Без пантоў.