У знаёмым да болю акне

Лариса Винникова 2
У знаёмым да болю акне
агеньчыкі елкі гараць.
І падалося раптам мне,
што тата і мама не спяць.

Быццам зноўку чакаюць з дарог,
ды і я так імкнуся хутчэй
зноў ступіць на радзімы парог
і сустрэць позірк добрых вачэй...

Толькі ў хаце маіх бацькоў
чужой елкі мігціць святло.
І не ехаць мне  болей дамоў,
бо дзяцінства ў нябыт сышло.
                2012 г.