Уладзiмiр Уладыка. Сумна зямлi без цяпла

Владимир Владыко
Зiма пачала свой бег
I робiць усё старанна –
На белым чорныя раны
Срэбрам заносiць снег.

Прамёрзлы ўвесь абшар,
У дрэў непрыгожае голле…
Чакае вясну наваколле
I не хавае мар.

Марудна цягнуцца днi,
Сэрца скавала скруха,
Але ўлавiла вуха
Капель у сядой цiшынi.

    На аватаре картинка из интернета
    Стих из книги моего сына.