Дабравольцам записауся

Мисюс Яна
Прыгожы, светлы быў дзянёк,
І сонейка прыемна грэла.
Конь плуг у сырой зямлі валок,
За ім – хлапчук,упарты, смелы.
Адзін застаўся ён у маці -
Адна надзея і любоў.
А тут - пісьмо з ваенкамата,
І у маці закіпела кроў.
Сыночак, ты ў мяне адзін застаўся! –
Прасіла маці. Ёй у адказ:
- Я дабравольцам запісаўся.
Адпомшчу, мама, я за нас!
За тату, брата, за Марылю –
Сястру, што летам тым забілі.
Матуля, не перашкаджай.
Цябе люблю, ты гэта ведай!

…Вецер. Лістапад. У акно
Ліецца дождж і падступае холад.
Навін ад сына не было даўно,
Ужо прыблізна каля году.
Стук – вестку паштальён прынёс
Сярод глухой і цёмнай ночы.
Змарнелыя ад гора і ад слёз
Блукаюць па паперы вочы.
У грудзях так моцна сэрца б’ецца.
І вобраз сына ў вачах стаіць.
Такога быць не можа, не можа быць!
З рук выпусціўшы ліст, яна
Нібы аслупянела:
Прапаў на полі боя сын,
Не знойдзена і цела.
У момант страціла надзею маці,
І сэнсу ў яе жыцці не стала.
Крык роспачы раздаўся ў хаце:
 І сэрца маці біцца перастала.