Няхай раскажа час мiнулы

Огинская Ксения
Няхай раскажа час мінулы,
Як трэба жыць, пакутаваць, кахаць,
Любіць Радзіму, да сяброў быць чулым,
Як сваё сэрца трэба аддаваць.

Няхай нам час мінулы прапануе,
Як трэба шанаваць бацькоў.
Яны рыхтуюць, да жыцця рыхтуюць
І вучаць нас спакон вякоў.

Няхай раскажа час мінулы,
Які ў будучым застане лёс. 
Хай дапаможа нам літаратура,
Адгортваючы нязведаннасць нябёс.