Мой горад

Грета Морая
Мой горад, сталіца, Айчына мая,
Тут бацька і маці, Алёшка і я…
Мы часам сумуем, нярэдка смяемся,
Але ж мы ніколі не расстаемся…

У цёплым тумане жыве гэты горад,
Ён ведаў шмат шчасця, таксама і гора,
І сонца, і неба блакітнага вочы,
Празрыстыя раніцы, цёмныя ночы…

І кожная раніца – ночы сястра,
І гоніць паўсонных катоў са двара,
Марудна аўтобус па шляху паўзе
Ў напрамку прыпынку, к сваёй грамадзе…

А удзень на нябёсах з’явіўся ліхтар,
Як кажуць наўкоўцы, наш вогненны шар,
І горад прачнуўся, і , бы мурашы,
Там аўтамабілы бягуць па шашы…

Спяшаюцца людзі, і транспарт гудзе,
І кожны жыве ў сваёй грамадзе,
А хтось робіць выбар, мо, першы ў жыцці,
А хто вырашае, у які бок ісці…

Мой горад, сталіца, Радзіма мая,
Тут бацька і маці, Алёшка і я…
Мы часам сумуем, нярэдка смяемся,
Але ж мы ніколі не расстаемся…