Не мой лёс

Грета Морая
Жыццёвыя сцэны -
спалёная хата,
фашысты здымаюць
на плёнку заўзята:

Сялянку, дзіцятка,
што плача ад болю..
у хлеве цялятка,
кароўка ў полі..

Вайна усё спаліла,
жыццё і каханне,
мо,ён не запросіць
яе на спатканне...

Мо, раптам, ён знішчыць
і лёс, і надзеі,
знянацку закончыцца
гэта падзея...

І час настае
для забойства крывавы,
і хутка фашысты
учыняць расправу...

Блакітныя вочы -
бы выбух у сэрцы,
дзяўчына Паліна
з фашысцікам-герцам...

Яе ён ратуе
ад кулі нямецкай,
і раптам фашыст
ёй каханым здаецца..

Іх шлях быццам дротам
калючым увіты,
і "муці" загіне,
і братка забіты...

Але гэта драма
З адметным фіналам,
Жыццё з перамогай
Спакойнае стала…

Мы – дзедаў патомкі,
Ты памятай гэта,
Яны ваявалі
За цёплае лета,
За неба блакіт,
І за матчыны рукі,
Каб мы не адчулі
Страшэнныя мукі…