Я не жадаю быць к мсьц ншым...

Евгений Пешко
Я не жадаю быць кімсьці іншым...
Трошачкі фарту - вось мара мая!
На тым што я маю, каб не спыніцца,
Паскуду якуюсь ў сабе не спазнаць

Крышачку праўды, трошкі надзеі,
Болей каханне, чым маю цяпер,
Каб свае казкі перадаць пакаленням
Якія ,пакуль што, я і не спеў!

Каб  у сталосці не было крыўды,
За тое што жыў і што не зрабіў,
Каб я жыццем сваім ганарыўся,
Над лёсам сабачым не ныў...