Неразумны парсючок

Олег Старинчик
Неразумны парсючок
                I
Слухай ,дзетка, калi ласка,
Вось такая выйшла казка.
Неяк ладны парсючок
Выйшаў цiха на лужок.

I  гаворыць парасятка :
«Не указ мне бацька,матка.
Я адзiны з парсюкоў,
Што не слухае бацькоў.

Хачу свет заваяваць,
У iм адзiны кiраваць».
Кажа здзi;леная мацi
Неразумнай парасяцi:

«Раскажы ж ты мне хаця,
Як ты пойдзеш у свет, дзiця?
Як ты будзеш у свеце жыць,
Калi толькi стаў  хадзiць?


Капыты твае слабыя,
Лыч нiчога не нарые.
I мазгоў  менш, чым у куры.
Любы звер цябе абдурыць.

Хочаш ты валодаць светам?
Хiба шчасце толькi ў гэтым?
Парсючок маўчаў, як сыч,
I уцек, задраўшы лыч.
                II
I  пабег у свет парсюк,
Выйшаў ён на дзiўны луг.
А вакол гуляе лета,
Водар ад духмяных кветак!!!

       Недзе там цячэ рака,
       I убачыў ён быка.
П: «Вось дык звер: карова быццам,
      Мяне нават  не баiцца?»

«Вось цiкавы пятачок,-
Кажа парсюку бычок,-
 

Смешных я такiх не бачыў,
Будзеш мне служыць,-зазначыў, ;

     -А не будзеш паслухмяны-
      Завяду цябе да мамы».
П: «Слухай, дзiўная карова,
     Я скажу табе два словы:

Розум свой ты дзе забыла?
Там, дзе вымя пагубiла?
Я не слухаю бацькоў,
А паслухаю кароў?!

Дык вось, вымя каб знайшла,
Малака мне прынясла.
Я ж пайшоў гуляць па свеце,
Пакуль сонейка у леце».
Адпачыць парсюк прысеў,
Як аднекуль выйшаў леў.
П: «Што за вельмi дзiўны кот,
Лысы ўвесь, спiна, жывот,

Ды з касматай галавою,
Ганарыцца сам сабою?»
Кажа: «Я ў свеце цар,
I табе я гаспадар!

А не будзеш мяне слухаць,
З’ем цябе я, аблавухi!»
Парсючок яму ў адказ:
«Кот аблезлы – мне указ?!

Я не слухаю бацькоў
Буду слухаць тут катоў?!
Жалудоў мне прынясеш,
Калi хочаш, сам паеш.

I каб грыву мне падстрыг,
А не зробiш – дам пад дых».
Кажа гледзячы ў твар :
«Я цяпер у свеце цар!!!

Забяру тваю карону,
Пакуль цэлы - марш дадому.»

«Вось дык смех –парсюк з каронай!»-
Раскрычалася варона.

Выйша; парсючок на трон,
Быццам свету чэмпiён.
I загад усiм чытае,
Што яго нiшто не дбае,
Будзе ;се, як мае быць.
П: «Вы павiнны мне служыць!!!»

IV

Тут выходзiць з лесу лiска,
Уся гаворыць па-англiйску.
Модная на ёй спаднiца,
Залатыя завушнiцы:

«Hello,pig! How do you do?
Лепш я пана не знайду.
Ты з усiмi пасвары;ся
I сабой заганары;ся.

Але добра, так i быць
Буду я табе служыць.

;сё зраблю, што загадаеш.
Асалоду атрымаеш

Ад таго, як я слугую,
Не спаткаеш больш такую.
Самы ладны парсючок ;-
Лепшы ; свеце сябручок,

У цябе пятак, як гузiк,
Як iдзеш – трасецца пузiк.
I вушамi лапацiш,
Што здаецца паляцiш.

На баку татуiроўка,
Цi прысохла то вяроўка.
Я табе хачу прызнацца:
Ты такая «Piggi»-цаца!!!

Кожны ведае камар
Наша Piggi-superStar!!!
Хочаш смачных жалудоў?
Да мяне пайшлi дамоў.»

Парсючок развесiў вушы,
Розум стаў яго не дужы.
Ён iдзе, як скажа лiска:
Тут цiшэй, тут вельмi cлiзка.

Тут цябе я пранясу,
Ногi не мачы ў расу.
Выйшлi да нары яны:
Поўны жалудоў збаны,

Мёд, авёс, грыбы, арэхi-
Вочы ў парсюка пабеглi.
Самай рознай саланiны.
Л: «Не хапае мне свiнiны.

Нешта я не так сказала.
Я хачу паесцi сала.
Вой, iзноў, кажу не так.
Ты прабач мяне, пятак»

Яму лье яна вiно
I паказвае кiно.

Кожны раз гаворыць: «Please».
Гэта зброя хiтрых лiс.

I танцуе, i гарцуе,
I ў пятак яго цалуе,
I адмыла брудны бок,
А парсюк усё чмок i чмок.

П: «Лепш мяне глядзiш за мацi!»
Цi ёсць розум ў парасяцi?
Вельмi смачна ён паеў,
I ад радасцi змарнеў.

Бачыць сон ён каляровы,
Чуе ў сне матулi словы:
«Я цябе, сынок, знайду,
Трапiў, мiлы, ты ў бяду».

Ён ад гэтых слоў прачнуўся ;
У палоне апынуўся.
Звязаныя лыч i ногi,
I лiсы ўжо голас строгi.

V

Выйшла мацi на лужок:
«Дзе ж ты, дзе ж ты, мой сынок?
Ты на што пайшоў галодны
Вандраваць у свеце цёмным?

Лес ля дома, блiзка рэчка.
Дзе ты знойдзеш лепш мястэчка?
Ранiцай спявае салавей
Сваю песню для свiней».

Чуе сэрцам, чуе мацi,
Што не добра парасяцi.
I бяжыць, не чуе ног:
«Дзе ж ты, дзе ж ты , мой сынок?»

Папыталася ў быка,
Бык дае ёй малака:
«Твой сынок гарэзны нейкi,
Розныя гаворыць здзекi».

М: «Штосьцi ты мне хлусiш бык,
Шкодны у цябе язык».
Тут сустрэўся мацi леў,
Плача: «Я яго не еў.

Парсючок твой злосны нейкi
I адны гаворыць здзекi.
I карону адабраў,
Грыву стрыгчы загадаў.

Я скажу, як цар прыроды,
Нарабiў твой хлопец шкоды».
М: «Слухай ты, што ў свеце першы,
Мой сынок чытае вершы

Пра рамонак, васiлёк,
Ён пакрыўдзiць б вас не змог».
I пытае мацi ў дрэў:
«Можа, парсючок тут еў?

I пытае у травы:
«Пра яго не чулi вы?
I пытае вецярок:
«Падкажы мне, дзе сынок?!

I ў адказ гавораць ўсе:
«Ты б не верыла лiсе.
Ты хутчэй бы паспяшала,
А то зробiць з хлопца сала».

VI

Кажа лiска: « Усё, парсюк,
Не ўцячэш з маiх ты рук.
Зараз я цябе паважу,
Потым на агнi засмажу.

Той не ведае, як быць,
I ад жаху ;весь дрыжыць.
Да лiсы прыбегла мацi.
Грукацiць, каб чулi ў хаце.

I спужалася тут лiска,
I забыла пра англiйскi:
«Хто прыйшоў там, што за ён?
Мацi кажа: «Паштальён.

Бандэроль да вас ад воўка
I цiкавая паштоўка»

Л: «Ну, i што там ад ваўка?»
М: «Я прынесла парсюка.

Таго,што кажа свету цар
I усiм нам гаспадар»
Л: «Нешта блытае ваўчок,
У мяне ж той парсючок».

М: «Вам патрэбна распiсацца,
Жартавала я, за зайца».
Лiска вылезла з нары.
М: «Зайца на, трымай, бяры»

Атрымала ў хвост i ў бок.
I ляцела з усiх ног.
Развязала мацi сына.
Вось жалобная карцiна.

Плача цiха свiнаматка:
«Маё ж, мiлае дзiцятка,
Як бы ў свеце ты пражыў,
Калi ты бацькоў забыў?»

Словы мацеры, як пытка.
Парасяцi cтала брыдка.
Апусцiў чырвоны нос,
I стрымаць не можа слёз:

«Ты прабач мяне, матуля,
Больш за ўсіх цябе люблю я.
Роднага люблю я тату.
Калi пусцiш зноў у хату,

Не ўцяку ад вас нiколi,
Стану лепшы я ў школе,
Будзеш мною ганарыцца,
Больш не буду я сварыцца.

Што ж iзноў намоклi вочы?»
М: «Я ад радасцi сыночак!»
Зразумела парасяцi :
Усiх мацней – каханне мацi.

Мацi любiць i лiхое,
I неразумнае такое,

Усё адно ж  яе дзiцятка.
Напячэ яна аладкаў.

Дзеткi бегаюць вакол
Сядуць разам ўсе за стол.
Няма шчасця больш у свеце,
Калi разам бацькi й дзецi.

VII

Увесь свiнны гуляе хлеў,
Прыйшлi ў госцi бык i леў.
На ўвесь свет iдзе гамонка.
Плачуць, то смяюцца звонка.

Сёння ў гэтай хаце свята,
У доме ўсе iх парасяты.
Пiлi, елi, хрукацелi,
Разам з салаўём запелi.
Атрымаўся слаўны хор.
Воўк ледзь ў лесе не памёр.