Хлусы

Олег Старинчик
      Хлусы

Надзеўшы з ранiцы трусы,
Хлусяць у двары хлусы.

Марыйка  кажа: «У мяне
 Ёсць прапелер на спiне.
Зараз я яго ўключу
I над вамi палячу.
Чулi гэта вы цi не,
Я бывала на  луне.
На  луне ёсць лунны крот
I у скафандры бегiмот.
А вы здаецеся з  луны
Ну нiбыта кабаны."
            
«Я- вядомы Чарадзей,
Кажа дзетачкам Андрэй -
-Чары-бары-чарару!
Вас у мышэй пераўтвару.
Бегаць будзеце ў  траве
I крычаць: бе-бе-бе-бе».

 «У мяне чароўны гузiк,-
Кажа Пеця-карапузiк -
Я на гузiк нацiскаю,
Ем усё,што загадаю».

Кажа Кастусёк кiрпаты:
«Мая  дзiўная лапата.
Лапатка гэтая з лапат,
Зараз адшукае клад.»

«У мяне ёсць конiк Кося,-
Кажа у панчохах Зося.
-Кось-кось-кось, мой мiлы Кося.
Сам сабе ён траўку косiць».
К: «Такiя у цябе панчохi,
Дапамагла б каню хоць трохi!!!»

Нахлусяцца за дзень хлусы,
Нават мокрыя трусы.
Нагамоняцца,сядзяць,
Языкi ужо баляць.
Хлусiць болей неахвота
I дадому йсцi лянота.
 
Верасень 2011г.